Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

IQ48 - Схаванае сэрца | Текст песни

Лета, сьпёка, і сквар, і з тарфянікаў дым.
Летам сьвятаў багата, адно за адным,
І яшчэ, у дадатак, адразу за тым,
Але мне не сьвяткуецца, блін.

Сьвеціць тварам у твар мне горад-герой,
Але ёсьць яшчэ іншы, але ёсьць яшчэ той:
Занядбаны, забыты, зацюканы брат -
Горад прыцемкаў, горад вар'ят.

Ён адкрые на хвілю свой скрыўлены твар,
Тады, калі восень і дрэваў пажар
Ужо дагарэў і калі да зімы
Вымылі неба дажджы.

Гэтак чыста і пуста на пляцы цэнтральным,
А за ім памірае квартал за кварталам.
Горад Менск памірае нязграбна, нягожа,
І гары яно гарам, і памерці ня можа.

Вось жа прыйде зіма і нашэпча замовы,
Не суцішыцца боль на перыяд зімовы.
Зацярушаны сьнегам засьне стары горад
Без абрэнту Калядаў і Новага году.

Мінск ідзе ў сьвяточны запой тымчасова,
Мне па горла стаіць, мне ўжо дастаткова,
Але кліча і цягне мяне за сабой.
Што ты робіш са мной, мой горад-герой?

Цвік заб'е сакавік на зімовыя смуткі,
Аўтазак адвязе "адмарозкаў" на суткі.
Зарунее трава ва ўсіх накірунках,
Закрасуе вясна ў зялёных карунках.

Так захочацца жыць, і прарэжуцца крылы,
Дворнікі вызваляць горад ад пылу,
Мінск бутафорскім алмазам зазьзяе на сцэне,
Менск назаўжды ў ягоным схаваецца ценю.

Мастакі на памяць Менску занатуюць прыкметы,
Сэрца Менску ў сваім сэрцы захавае паэта,
Жыхары павылазяць з пракураных нораў
Спрэжваць вуліц адлегласьць, выкрочваць прастору.

Тут прасторы хапае, ды паветра няшмат,
І дыхае цяжка горад-вар'ят,
Але б'ецца і грукае сэрца ягонае,
Надзейна схаванае: на белым - чырвонае.

IQ48 еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3