Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

IQ48 - Я шукаю выйсце | Текст песни

Як птушкі на дроце,
Сёньня ў модзе быць ніжэй, быць цішэй.
Так мінаюць стагоддзі.
Памяркоўна, рахмана жывем. Не, выжываем!
Пэўна, рана паміраць, вось таму не паміраем.
На тэлеэкранах відовішча бяз сэнсу,
Кіно на крыві, замест каханьня сэкс.
Хочацца разумнага, добрага, вечнага,
Але ёсьць гарэлка для існаваньня бясспрэчнага.

Гэта раніцай мне цяжка — галаўны давіць боль.
Здаецца, учора я страціў над сабой кантроль.
Што было — тое сплыло і ня варта ўспамінаў,
Выпадкова не загінуў, ад таго пачуцьці стынуць.
Калі ты маеш права, калі я маю права,
Як вырашыць тады, хто загіне ў канаве?
На чырвонае ня ставіць і ня ставіць на зэро,
А інакш апошнім крокам можа стацца новы крок!

Я шукаю, шукаю выйсьце.
Я знайду, знайду яго калісьці,
Але пакуль аб гэтым толькі мары.
Я веру ў тое, што сонца выйдзе з-за хмары!
Я шукаю, шукаю выйсьце
Я знайду, знайду яго калісьці,
Але пакуль аб гэтым толькі мары.
Я веру ў гэта!

Вось я буду незаўважным, пражыву ўсё жыцьцё,
Пад вечаровым шэрым небам хтосьці скажа мне: “Усё!”.
Што тады, што застанецца, акрамя пакутаў сэрца?
У рай мяне ня пусьцяць, прыйдзецца стаяць у сенцах.
І рвануся што ёсьць моцы, палыхну на дзьве гадзіны.
Потым хай сабе загасну, потым хай сабе загіну,
Але вырвуся з кайданоў і зьбягу я з-за кратаў!
Бывайце здаровы! Усе жывіце багата!

IQ48 еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2