Ільняная
У мяне душа – ільняная,
Шорсткая была, як маладая...
Столькі ўжо асця – не датыкнуцца,
Не заплакаць ды й не ўсміхнуцца.
А як лёс павёў – дый па таку,
Стала мякка ўзяці ў руку.
Як узорамі стала ткаць жыццё –
Куды дзелася тое ўсё асцё...
Ад вады й ад пранцаў – мякчэй, мякчэй,
Агарні мой голаў – спокуй да вачэй,
Зрэбны, тонкатканы абрус-абрус,
Ахіні мяне ад пустак-спакус!
Табе, маё Сонца, - душа з ільну,
На ўвесь сусвет гой ды разгарну,
Не мінай мяне, Усемагутны Дух,
Колісь мой абрус дый будзе бы пух.
Iлюжан еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2