Аднойчы на вулiцы (Кавер на песню Nino Katamadze & Insight - Once In The Street)
Аднойчы на вулiцы (Кавер на песню Nino Katamadze & Insight Once In The Street)
Пераклад тэксту: Кацярына Аліхвер
Аднойчы вецер - Такі знаёмы - Прынес мне водар Тваіх валос.
Той самы водар Тваіх валос, Такі знаёмы, Такі каляровы.
Няўжо дзесьці вецер дзьме, І твае вочы зіхацяць… Аддала б усё, Каб іх хоць раз яшчэ спаткаць Каб іх хоць раз яшчэ спаткаць Каб іх хоць раз яшчэ спаткаць.
Зноўку і зноўку Кудысьці крочу, І толькі вецер Адзін са мной. Зноўку і зноўку Цябе ўспамінаю І акіян тваіх валос.
Няўжо дзесьці вецер дзьме, І твае вочы зіхацяць… Аддала б усё, Каб іх хоць раз яшчэ спаткаць Каб іх хоць раз яшчэ спаткаць Каб іх хоць раз яшчэ спаткаць. І аддала б напэўна ўсё, Каб толькі раз цябе спаткаць, Яшчэ хоць раз цябе спаткаць.