Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Iлюжан - Маценька (Цi чуеш [2015]) | Текст песни

Маценька

Дзе была, мая дзетачка,
Ружа ружовая,
Дзе была, залаценькая,
Кветка мядовая?
Дзе вяла вечарочанек,
Цягла гадзiначкi?
Што няла ты харошая,
З кiм вялася, расiначка?

Не за полем, за лесам
Зазірай мяне, маценька.
Не гаротна й ня весела -
Надта ж доля стракаценька.

Я пiвала-замешвала
Забрадзiўшыя слёзанькi,
Варажыла-курылася
Над зрублёнай бярозанькай.
Танцавала па полюшку,
Па кiданых каменьчыках…
У васiлёчках ляжалася –
У вачанятах хлапечавых.

Паслухмяныя дзетачкi
З выраёчкаў вярнулiся,
Адна мiлая кветачка
Там зусiм падагнулася,
Зажурылася, светлая,
Загавелася, слiчная,
Вiдаць, iншая сцежачка
Ёй дадому адлiчана…

Ты не плач, мая маценька,
Не журыся, пяшчотная, -
Шчасця ў свеце багеценька,
Абы кроў не халодная…

Iлюжан еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1