Сустрэнь мяне летам спякотным У скразьняках метро. Сустрэнь мяне хмелем пяшчотным, Ў якім маладзее кроў. Сустэнь мяне сном аксамітным, У золаце восеньскіх дзён, Сустрэнь мяне водарам жытнім сярод неабсяжных палёў.
Сустрэнь мяне навальніцай, Што грае ў касмічныя томы, Сустрэнь, каб не загубіцца Ў мроях маіх непрытомных. Сустрэнь мяне ценем лісця, Ратуючы ад санцапёку. Я прагну насустрач выйсці – Веру, што ты недалёка...
Сустрэчы – дасланні сусвету, Пакрочыш далей - я цябе не ўтрымаю. Толькі ў сустрэчы вось гэтай Дазволь падзяліцца з табой чым маю.