Мой жаш татачка, Мой жаш міленькі, А калі ж ты стаў Гэткі сівенькі? Ці то ў зімку так Зацярушыла, Ці то ў летачку Зжохлі быліначкі? Ці то сэрцайка Так узрушыла – Як дзеткі выраслі За хвіліначку?..
Хадзі, татачка, Дый у хатачку, Нясі сонейка На далонейках.
Мой жаш татачка, Мой саколіку, Пахадзі са мной Ды па падвор’іку. Навучы мяне Лётаць высока, У людскіх вачах Бачыць глыбока. Ты распавядзі, Дзе набрацца сілы, Каб любіць-любіць, І каб мяне любілі. Ты мне раскажы, Як у праўдзе жыці, Чаму ўнукаў мне Тваіх навучыці.
Хадзі, татачка, Дый у хатачку, Нясі сонейка На далонейках.
Ці то бокам-бокам Дый зышлі казачкі, Дый прызасталася Адна ў татачкі.