Ты згубленая зьдзейсьненая мара Мая журба, мой боль, маё маўчаньне Ты ад, ты ёсьць маёй сьмяротнай хмарай Адзінае, чым можа быць каханьне Ты выпадковасьць, цябе надзьмула ветрам Цябе дажджом прынесла навальніца Мне засталася пустата сумнеўных нетраў І безвыходнасьці глубокія вачніцы Акустыка дажджу, фатэль зануды Мне б так хацелася з табою не сустрэцца Бывай, каханая, я буду Зьбіраць аскепкі нябачлівага сэрца