Куля ў твар спячага чалавека- Грамадзянскі спакой гарантаваны ўладай! Тэрарызм, клопат ХХІ - га веку , Напалову хлусня твайго ўраду .
Паміраць у сне вельмі цяжка Не ў сваім ложку – ў халоднай залі Не пад коўдрай, а з трацілам пад сэрцам Пад сэрцам поўным болю і жалю. Калі яны забіваюць- гэта добра. У іх есць санкцыя грамадства, Якое сядзіць каля тэлеэкранаў У анабіезе інфармацыйнага рабства.
Дэмакратыя – кожны мае права На веравызнанне, волю і словы, Стрэл у твар - таксама дэмакратыя, Аб якой няма аніякай размовы! Ты ведаеш – іх забілі спячымі, Але з шырока адкрытымі вачыма, Твае ж вочы моцна заплюшчаны, Адкрый іх – гэта магчама!