Замкі са шкла і крыві, Хмарачосы са сталі і трупаў. Трупаў мільенаў нявгнных людзей Памершых ад адсутнасці лекаў і грошаў.
Крывава чырвоныя аўтамабілі, Раскоша дабытая болем і жахам. Болем тых, хто ведаў – не дапамогуць, Жахам перад немянуючай смерцю.
Хваробы і смерць сярод бруду і смецця, Стогны і плач тых, каго не ратуюць, Сталі для вас крыніцай прыбыткаў, Істотнай часткай вашых бізнес-планаў. Смерць мільенаў, мільенаў людзей У афрыцы, азіі на усіх кантынентах, Вы павінны былі даць ім надзею, Не пужацца забрудзіць сваіх белых халатаў.
Што, для вас жыцце чалавека Вымяраецца толькі памерам кішэні? Хто цягне да вас пустыя далоні, Няхай не разлічвае на дапамогу?!