Дзякуй. Епіскап ранкам развозіць салдатам Кроў тваю, цела твае перад боем. Словам тваім гавораць гарматы І землі “няверных” агорнуты болем.
Калі імем тваім праклінаюць іганьбяць, Калі забіваюць у імя тваей справы, Калі блаславляюць прыватную уласнасць, Можа тады нам лепей без бога?! Дзякуй, напэўна, нам лепей без бога!
Сціснуты зубы, вены на скронях, У вачах звар'яцелых – лютая злоба, Твар перакошаны, бруд на далонях – Ці гэта пачвара падобна на бога?
Калі ен ксенафб і маральны калека, Калі ен – гэта сквапнасць, нянавісць і боль, Калі ен падобны на чалавека Напэўна тады нам лепей без бога! Дзякуй, тады нам лепей без бога!