Паставім свет з галавы на ногі! Паставім свет з ног на галаву!
Перагорнуты свет – не той што ў марах! Перагорнуты свет – той што на яву!
А вы б жадалі жыць у свеце, Дзе ўсе перагорута з ног на галаву? Дзе дружна гуляюць вяселыя дзеці, Не рэжучы горла адзін аднаму. Дзе душу адчыняе адзін другому, А не зачыняецца на меж засовы, Дзе руку падае стары малому, Дзе птушкі спяваюць а не маторы.
Дзе чыстым паветрам поўняцца грудзі, Замест пякельных атрутных газаў. Дзе мірна жывуць шчаслівыя людзі, Замест лязгатання ваенных парадаў. Дзе роўнасць і годнасць па ўсей планеце, Няма аднаго над адным перамогі. А вы б жадалі жыць у свеце, Дзе ўсе перагорнута з галавы на ногі?!
Паставім свет з галавы на ногі! Паставім свет з ног на галаву! Перагорнуты свет – не той што ў марах! Перагорнуты свет – той што на яву!