Цяжка калі ўвесь час галава за аблокамі Ведаеш, гэта не лечыцца токам Пашчасціла жыць у халодным паветры Адзіныя кадры і мантры бясконца Імкнуліся ў неба і віслі на сонцы Абшар не складзецца ніколі ў квадратныя метры
Дык выпускай сваё джала, джала, джала, джала Ветра на поўнач нам не хапала Джала, джала, джала, джала Мы будзем побач, але гэтага мала
Казкі, што прыйдзе само - толькі сумныя нарысы Жыць трэба сёння, жыць трэба зараз На святы ўрываемся без бранзалетаў Хіба ў адзіноцтве складзецца твой пазл Усяго чаго варта даможамся разам Адчуй гэты водар апошняй хвіліны да мэты