Кожны вечар новы бераг, кожную раніцу вайна Ланцужком аблокаў шэрых Прыглядзіся: зноў яна! Ты забыўся і ўспомніў, ты ўспомніў і забыўся Вецер на яе далонях… хлопец, як ты памыліўся!
Яна дапаможа табе, нават калі зусім не кахае цябе! А ты не здавайся, ідзі, і ведай: яна таксама шукае цябе…
Быццам падаў ліст кляновы, аксамітная дарога… Сыйдзе ноч, дзень прыйдзе новы, а гатоў зусім нямнога! А навокал тлум і людзі, і ніхто табе не скажа, Дзе яно, каханне наша, І ці нешта з яго будзе…