Мінулыя дні, пясок паміж пальцаў.
Успаміны як сны, час абнуляцца.
І нешта замест зусім нечакана.
І люты зыходзіць рана.
Адліга,
Я стану зрокам, я стану слыхам.
Вачамі крануцца і ледзьве дыхаць
Гэтай адлігай.
Дварамі наскрозь, дзе муры адвеку
Утойваюць лёс апошняга сьнегу,
І сэрца жыве, і сэрца хварэе,
У сэрцы яшчэ завеі...
Адліга
Я стану зрокам я стану слыхам
Вачамі крануцца і ледзьве дыхаць
Гэтай адлігай...
J:Морс еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2