Гэты горад мае тысячу агнёў І пустых завулкаў і праспектаў Ты ідзеш павольна, стомлены анёл Паступова адыходзіць лета Гэты горад назірае і маўчыць На гадзінніку без чвэрці восем Гэты горад мае тысячу прычын Пераблытаць карты ў тваім лёсе
У гэтым горадзе ўсё істотна Усё дакладна недвухсэнсоўна Паміраем ад адзіноты Паміж вуліц і стадыёнаў Ты аднойчы яго сустрэнеш Гэта толькі адна з гісторый І калі ты ў яе паверыш Будзе ён назаўжды з табою
Ты не верыла, аднойчы будзе так У натоўпе раптам твар знаёмы Разумееш ты, што гэта пэўны знак Адпаведныя шукаеш словы Ты ў гэтым горадзе зусім адна Паступова надыходзіць восень Паспрабуе выпіць ён цябе да дна Пераблытаць карты ў тваім лёсе