Сіла – агнём! Лютасць – крывёй! Вочы Ваўка скрозь прыцемкі елак Прагнуць насыціць мэтай сваёй Целы Духаў Русых Дзевак. Пад шум Бяроз лістоты белых Лес нараджаў сыноў сваіх: Дажджом навальніц Пяруновых, Каранямі Дубоў векавых.
Месяц грозны асвятляе твар. Вочы, як Полымя, яскрава гараць! Цёмны гушчар – сыноў уладар, Бацька - Лес, маці – Зямля!..
Месяц грозны асвятляе твар. Вочы, як Полымя, яскрава гараць! Цёмны гушчар – сыноў уладар, Бацька - Лес, маці – Зямля!..
Яны там, дзе непралазныя нетры. Звярыны статак, моц Вялеса. Дужыя целам, ганарлівыя духам. Кроўнае брацтва – Дзеці Леса!
Дзеці Леса – брата за брата! Статак сілы векавых Дубоў. Дзеці Леса – закон Праві! Зорны Свет вялікіх багоў. Мы пойдзем у непралазныя нетры, Ды памрэм на руках у Дзікага Леса, Зарасцем імхом і лісцем, Забярэ нас Пекла!..
Месяц грозны асвятляе наш твар, Вочы, як Полымя, яскрава гараць! Цёмны гушчар – наш уладар. Бацька – Лес, маці – Зямля!