Прыгадай, ужо колькі разоў нашу гісторыю Перапісвала рука здрадніка, - не злічыць. І зноў працягваюць здзеквацца над нашай Святыняй. Брудзяць, рабуюць, зневажаюць, рубяць.
Колькі цярпела гэта маленькая, але Вялікая Зямля. Потам і працай карміла з маленства. Давала сэрцу Волю, калі цела трымалі ў няволі. Давала марам надзею, калі памірала барацьба.
Мабыць, столькі няма дажджу, колькі слёз пралілося па ёй, Столькі няма вады, колькі крыві працякло тут. Называй, як пажадаеш: Літва і Крывія, Беларусь, альбо Славянская Зямля... Яна ад гэтага не зменіцца І будзе заўжды з табою. Твая Радзіма, адзіны Край, Каханая Айчына.