Перад табой – блакітнае Неба,
Асвятляе Сонца кроў на Зямлі.
Чуеш песню Продкаў – Вырай.
Твой шлях – рука Праві.
Падымайся, брат! Сцяг вышэй!
Сцісні іклы, ідзі на бой!
Падымайся, вояр! Плечы шырэй!
Чуеш з лесу воўчы вой…
Станем поплеч – як сцяна,
Доблесць і гонар пад вострым лязам.
Гострыя мячы – войска Перуна,
Наша сіла – калі мы разам!
Вочы свецяцца ў лесе –
Сотні тысяч ідуць на бой.
Смерць іх сякера нясе,
Пераможны голас заве за сабой.
Кіпцюры гострыя, іклы блішчаць,
Крывава ахвяра чакае ваўкоў.
Пах галін елак ды холад ночы...
Доблесць і гонар шэрых ваяроў.
Перад табой – зорнае Неба,
Асвятляе Месяц кроў на Зямлі.
Льецца песня Продкаў – Вырай,
Крочаць лютыя ваяры!
Падымайся, брат! Ідзі на бой!
Пад марш адбівай крок свой!
Чуеш – клічуць Дзяды!
Чуеш – заве воўчы вой...
Kamaedzitca еще тексты
Другие названия этого текста
- Kamaedzitca - Подымайся, Брат (1)
- Камаедзiца - Падымайся, брат! (0)
- Kamaedzitca - Падымайся брат (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1