1.За вакном вярба захіліла свет
У вярбы журба, аблятае цвет
Ой, пайду я ў сад, абдыму вярбу
Раскажы ты мне пра сваю вярбу
2.Калыхне вярба маладым галлём
Што было, сплыло, парасло быллём
Начаваў са мной вецер малады
Ды ад ночы той горкія сляды
3.Не шкадуй, вярба, маладых вятроў
Ты шкадуй сваіх залатых гадоў
Размятуць яны косы пруткія
Запалоняць сны думкі смутныя
Прыпеў:
Ой, паплач, вярба, слёзы ўцешныя
А вясна, вясна, пара грэшная
Ой, шумі вярба, срэбралістая
Мы назло вятрам с табой выстаім
Katherine Meteora еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1