Панаехала гасьцей з іншаземных абласьцей Не - няправільна: гасьцёў з іншаземных абласьцёў Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье Сi-сіньёраў і мадам - прахадзіце, гаспада
Вось прыехалі яны: і паненкі і паны У край суворы катаклізмаў са сваіх капіталізмаў
Прыпеў: Госьці, госьці, госьці Ці ўсі ёсць няма кагосьці Госьці, госьці, госьці Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці Дзейсьці штосьці
2. Павялі тады мужчынаў мы у музэй вайны айчыннай Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына Усе па-рознаму балбочуць, капучыну піць не хочуць А з музэю госьці ўпоталь знеслі пару кулямётаў
Кажуць, гэта нам карысна - ўзмаганне з глабалізмам А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам
Прыпеў: Госьці, госьці, госьці Ці ўсі ёсць няма кагосьці Госьці, госьці, госьці Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці Гэта госьці
3. Любяць госьці самагонку, маюць густ даволі тонкі Бо тэкіла ром і віскі - гэта ўсё па глабалістку Вось разьвітвацца ўжо час, што ж, чакайце ў госьці нас І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе
Прыпеў (4 разы): Госьці, госьці, госьці Ці ўсі ёсць няма кагосьці Госьці, госьці, госьці Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці