Над пясчанай ракой мы ўзвялі сваю цвердзь, Каб асілкам сілком не змалець. Гэта нашаю звалася колісь Цвер, Гэта нашым звалі Смаленск.
Тут, ля гэтых муроў, прадзед наш запаліў Нам жыццё ад нябёсных прымет. Гэта нашы над Псковам сцягі плылі І наш вокліч над Бранскам грымеў.
Раз’яраем імглу, просім новых людзей, Каб у сонца жыццё наліваць. Дасць нам новых сцягоў, новых дасць падзей Маладая і наша Літва.
Над пясчанай ракой мы ўзвялі сваю цвердзь, Каб асілкам сілком не змалець. Гэта нашаю будзе нарэшце Цвер, Гэта нашым будзе Смаленск.
Kryvakryž еще тексты
Другие названия этого текста
- Kryvakryz - Над пясчанай ракой (1)
- Kryvakryž - Nad piasčanaj rakoj (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1