Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Kryvakryž - Рагнарадзі | Текст песни

Верш: Уладзімер Караткевіч.
Музыка: Алесь Мікус.

Словы паўночых паданняў годы амаль што згладзілі,
Словы прароцтва змрочнага як ф’ёрдаў начных берагі.
Настане апошні дзень, бітва пры Рагнарадзі,
Ў якой загінуць героі, ў якой загінуць багі.
Будуць біцца да смерці, рыкам поўнячы горла,
Ў полі жалезным лягуць апошняй данінай мячам.
Ня будзе ні пекла, ні рая, загінуць душы памёрлых,
А час зжуе іх даспехі, а потым скончыцца сам.

Гэта будзе, напэўна, раніцай яснага мая,
Тады не з крывёю паэты будуць раўнаць зару.
Зброя не будзе патрэбнай, і людзі яе зламаюць.
Героі не будуць патрэбны, і ў бітве апошняй памруць.
І лёсам нашчадкаў будуць толькі кахання раны,
І толькі аднойчы мужчына пралье жыватворную кроў.
І шчасце будзе нясцерпным, бы ад зліцця з каханай,
Толькі не два імгненні, а тысячы тысяч вякоў.

Пралескі спакойна будуць квітнець на светлым прадвесні,
А дзеці гуляць жалудамі пасаджаных намі дубоў.
І людзям не будуць патрэбны мае іржавыя песні,
І людзям не будуць патрэбны мой боль і мая любоў.
Думы мае загінуць, думы гневу і радасці,
Народжаныя ў пакутах тысяч бяссонных начэй.
Прыйдзі, маё Рагнарадзі. Прыйдзі, маё Рагнарадзі.
Няхай забыццё, Рагнарадзі. Прыходзь, наступай, хутчэй!

Kryvakryž еще тексты


Другие названия этого текста
  • Kryvakryž - Рагнарадзі (4)
  • Крывакрыж - Рагнарадзі (0)
  • Крывакрыж - Рагнарадзі (Малітвы вайны 2009) (0)
  • Kryvakryz - Рагнарадзі (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2