Сонца праменьне стужкай вузкай Ператкала помны вечар. Край бацькоўскi, край мой беларускi, Я табе кажу на разьвiтаньне: «Да спатканьня, да сустрэчы». Я табе кажу на разьвiтаньне: «Да спатканьня, да сустрэчы». ... Водар закiнутага саду, Ў небе зорка Мiлавiца, Таямнiцы паркавых прысадаў Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроiцца i сьнiцца. ... Прыпеў: ... Зноў залунае наш штандар, Палыхне ўначы пажар, I паходнаю трубой Зноў паклiча нас з табой на мужны бой. Мая Радзiма – край адзiны. Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня – шлях змаганьня. ... Ростань на ростанях краiны. Ранiць думкi шлях абраны. Прагне сэрца ў родныя мясьцiны I адзiны вобраз ажывае Растрывожанаю ранай. I адзiны вобраз ажывае Растрывожанаю ранай. ... Дахi мястэчак, стрэхi вёсак, Вежы замкаў i палацаў, Гонкiх храмаў звонкi адгалосак Клiчуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца. Клiчуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца. ... Прыпеў. ... Зноў залунае наш штандар, Палыхне ўначы пажар, I паходнаю трубой Зноў паклiча нас з табой на мужны бой. Мая Радзiма – край адзiны. Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня – шлях змаганьня. ... Воi прагнуць волi, Воля – сьвет i доля. Бронi звон ды конi, Конi - клiч «Пагонi». Крочым з багны ночы, З ночы шлях прарочы. ... Прыпеў. ... Зноў залунае наш штандар, Палыхне ўначы пажар, I паходнаю трубой Зноў паклiча нас з табой на мужны бой. Мая Радзiма – край адзiны. Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня – шлях змаганьня. ... Золак, ахутаны туманам, Далягляды ў барвах бэзу. I гучаць нябёсныя арганы, I жывуць у сэрцы, I зьлiваюцца ў гуках палянэзу. I жывуць у сэрцы, I зьлiваюцца ў гуках палянэзу.