Ой, на горе да й карчомачка, Ой, да там і чумак, ох, і напіваўся. Ой, там чумак да й напіваўся, Ой, а конь і з арлом, ох, і паспрачаўся. Ой, а конь кажа: я й сільней цябе, А арол і кажа: ох, я быстрэй цябе. Ой, конь бяжыць да й дарогаю, А арол ляціць, ох, і дуброваю. Ой, конь бяжыць, да й зямля дрыжыць, А арол ляціць, ох і гая шуміць. Прыбяжаў конь да й на краіну, Ой, да ждаў і орла, ох, і час-гадзіну. ― Дзе ж ты, орле, ой, замарыўся, Што й на час-гадзіну, ох, і запазніўся? ― За Дунаем я дзеток маю, Ой, дзе ні бываю, ўсё іх атвядаю. Ой, ляцелі да й воронята, Да й позабівалі моіх дзіцянятак. Покуль з імі да й расправіўся, То й на час-гадзіну, ох, і запазніўся. Ўзняўся орле да ў неба высока, Ой, даўся аб зямлю аб сыру глыбока. А конь стаіць да й думу ж мае, Ой, якая смерць, ох, і сам ня знае.