Неба ў кішэні. Пялёсткамі пальцаў Кранаю цьвярозыя сны. Мой сэнс існаваньня У гэтым сезоне – Хутчэй дачакацца зімы.
Звычайныя рэчы: У вырай глямурны Патрапіць вас кожны другі. А мне ня ўсё роўна, А я не жадаю Быць часткай бліскучай чаргі.
А ў аэрапортах Фундуюць анёлы, Ў гарэлку кідаючы сьнег, А ў аэрапортах Няма самалётаў, Няма ні цябе, ні мяне.
А ў аэрапортах Паляць анёлы І крыламі попел мятуць, А ў аэрапортах Няма самалётаў І людзі ў пустэчу ідуць.
А ў аэрапортах Плачуць анёлы, І сьлёзы варволем цякуць. А ў аэрапортах Няма анікога, Хто здолеў бы гэта адчуць.
А раніцай зноўку, Расплюшчыўшы вочы, Ляжыш і ня ведаеш, дзе ... і з кім. І кубак гарбаты, I першыя словы, І крылы ў халоднай вадзе.
Звычайныя рэчы: У вырай глямурны Патрапіць з вас кожны другі. А мне ня ўсё роўна, А я не жадаю Быць часткай бліскучай чаргі. А мне ня ўсё роўна, А я не жадаю Быць часткай бліскучай чаргі. А мне ня ўсё роўна, А я не жадаю Быць часткай ...