Штой па мору, што й па мору Штой па мору, мору сіняму, штой па мору, мору сіняму Там плавала, там плавала Там плавала стада белых лебядзей(2 р.)* Са малымі, са малымі Са малымі лебядзятамі* Адкуль узяўся, адкуль узяўся Удкуль узяўся шыза-белы арол* Разбіў стаду, разбіў стаду Разбіў стаду ўсё па сіняму мору* Белы пушок, белы пушок Белы пушок па пад небейку пайшоў* Шыза пер’е шыза пер’е Шыза пер’ е па зялёнаму лужку* А хто ж тое, а хто ж тое А хто ж тое шыза пер’е сабярэ* Збярэ пер’е, збярэ пер’е Збярэ пер’е красна дзевіца* Свайму дружку, свайму дружку Свайму дружку на падушачку* Ляжы дружа, ляжы дружа, ляжы дружа, дый ня гневайся* мне за цябе, мне за цябе мне за цябе не хацелася* хацелася, хацелася хацелася мне за гожага* за гожага, за гожага за гожага, за прыгожага* за белага, за белага за белага , за румянага* за Йванюшку, за Йванюшку за Йванюшку кучаравага*