Дом на ўскрайку гораду, прайсьці крыху - і будзеш у лесе. Там маё дзяцінства мне сьпявала невясёлыя песьні. Разьвіталіся бацькі і Дзед Мароз ужо не прыходзіў. Усе суседзі зь вёсак і жывуць сабе з трасянкай у згодзе.
Толькі ў снах вяртаецца Цёплае мінулае. Сумна пасьміхаецца І смугой атульвае.
Горкі сьнегавыя і бясконцыя савецкія зоркі. Робэрт Рэдфард уцякае спрытна ад пагоні ў Нью-Ёрку. Школа, што абрыдла, і вучэльня, і мастацкія пляны. Водар рок-н-ролу ўзбуджальны, і распусны, і п’яны.
Толькі ў снах вяртаецца Цёплае мінулае. Сумна пасьміхаецца І смугой атульвае.
Штосьці ўжо размылася, а штосьці сьветла й цёпла згарэла, Нешта прызабылася, а нешта назаўжды састарэла. Людзі нараджаюцца і адыходзяць позна ці рана. Дзе ты, мая Анечка, і нашыя стракатыя пляны?
Толькі ў снах вяртаецца Цёплае мінулае. Сумна пасьміхаецца І смугой атульвае.
Толькі ў снах вяртаецца Цёплае мінулае. Сумна пасьміхаецца І смугой атульвае.