Ужо нам песьні не пяе наш добры дом, Стары наш дом, наш бедны дом. Не сустракае цеплынёю ды сьвятлом, Ні цеплынёй, ані сьвятлом.
І мы ўжо даўно не размаўляем зь ім, Сядзім ямо, ляжым і сьпім. Ці то праз шыбіну на вуліцу глядзім На шэры дом, на шэры дым.
Вестак няма ад Бога, Уздыбілася падлога. Хуткая дапамога Не дапаможа нам.
Мы не зважаем на расколіны ў сьцяне. Нібыта ёсьць, а быццам не. Відаць, што проста так лягчэй табе і мне. Прасьцей табе, зручней і мне.
Вестак няма ад Бога, Уздыбілася падлога. Хуткая дапамога Не дапаможа нам. Толькі ў закутых сэрцах Сонца праменьчык б’ецца. Можа і адгукнецца Заўтрашняя вясна.
І я чакаю, што калісьці з-за вакна Пакажуць нам чароўны знак. А калі не, дык хай тады ўсё будзе так, Хай будзе так, хай будзе так.
Вестак няма ад Бога, Уздыбілася падлога. Хуткая дапамога Не дапаможа нам. Толькі ў закутых сэрцах Сонца праменьчык б’ецца. Можа і адгукнецца Заўтрашняя вясна.