Усё зьмяншалася-зьмяншалася і зьменшылася аж да нулю. Яшчэ крышачку, ну трошачкі – і будзе мінус адзін. Прачынаюся я зраніцы, а мне здаецца, што я сплю. Хочацца пацерці лямпу, як у казцы Аладзін.
З кожным крокам лес гусьцей. Гэй! Гэй! Ні турыстаў, ні гасьцей. Гэй! Гэй!
Тут з-за дрэваў пазіраюць на мяне ваўкі й дзікі, Хоць якую зброю ды было б някепска мець. Разумею я раптоўна – гэта не Халкідзікі, А я ў пляжным гарнітуры, а паблізу ходзіць сьмерць.
З кожным крокам лес гусьцей. Гэй! Гэй! Ні турыстаў, ні гасьцей. Гэй! Гэй! З кожным крокам лес гусьцей. Гэй! Гэй! Ні турыстаў, ні гасьцей. Гэй! Гэй!
Не бывае кепскага жыцьця – бывае мала віна. Але ў гэтым лесе ані кропелькі віна няма. І незразумела, ці то ў тым мая віна, Ці то проста лёс такі і ўсё было дарма.