Не бывае кепскага жыцьця, бывае мала віна. Калі досыць кепскага віна, жыцьцё імкліва мільгане. Ды ад чорнае крыві распачынаецца вайна. І чырвонае крыві багата льецца на вайне.
Рэфрэн: Чалавек сярод людзей. Гэй! Гэй! У натоўпе жыць прасьцей. Гэй! Гэй!
З доўгіх комінаў струменіцца чырвоны і зялёны дым. Хтось працуе кожны дзень, каб гэты дым ніколі не зьнікаў. Мігатліва, нібы станцыі мэтро, бягуць гады. Ты бы выйшаў зь цягніка, але баісься скразьняка.
Рэфрэн.
Гэты прывід дабрабыту і ягоны трошкі бэзавы смак... Ад яго, чамусьці, хочацца далёка ўцячы. Але мяне на гэтым палатне намаляваў мастак. І я стаю бяз зброі, а ва ўсіх двухручныя мячы