Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Lavon Volski - Miensk i Minsk | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Дарагія мінчане і госці сталіцы
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца
Карацей, гэта дзіўна, але c'est la vie:
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзве сям'і

Прыпеў:

Мы жывем адначасова у двух гарадах
Падваенне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць
Менск і Мінск — дзве паловы сталічнай душы...

Горад Менск — першы горад з тых двух гарадоў,
Не пабачыш на мапах сучасных гадоў
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат каго, хто у горадзе Мінску жыве

А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам
І лядовы палац і бетонны паркан,
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя
І дзяцінства майго праляцелыя дні.

Прыпеў

Ёсць у Мінску назовы бязрадасныя
Ёсць Калектарная, а ёсць Базісная.
Там народ забяспечвае правільны наш
Выкананне задачы пастаўленае...

А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны утульна гараць.
Там гатычныя вежы касцёлаў старых,
Там дахоўка і брук, там двары і муры...

Прыпеў

Усё блытаецца
Ў Мінску — хлеб і маца,
І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца
І п'яная сляза, і такая папса,
Што ратунку не дасць ні мізім, ні упса.

Ну, а з Менскам нічога не можна зрабіць —
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не згніе, не згарыць,
Будзе мовай тваёй з табой гаварыць.

Мы жывем адначасова у двух гарадах...
Мы жывем адначасова у двух гарадах...


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Лявон Вольскі - Менск і Мінск Лявон Вольскі - Менск і Мінск
    Лявон Вольскі - Менск і Мінск. ... BASowiszcza 2015/БАСовішча 2015 Lavon Volski cz. 1 - Duration: 40:18 ...
  • Mensk i Minsk Mensk i Minsk
    Slideshow with photo Minsk sity. ... Лявон Вольскі -- Менск і Мінск -- Мова Нанова 07.04.2014 - Duration ...
  • Лявон Вольскі - Менск і Мінск.m2p Лявон Вольскі - Менск і Мінск.m2p
    Лявон Вольскі - Менск і Мінск.m2p. reakurt ... Зоры не спяць / Госць праграмы - Лявон Вольскі / Лявон Вольский - Duration ...
  • Лявон Вольскі - Менск і Мінск Лявон Вольскі - Менск і Мінск
    Лявон Вольскі - Менск і Мінск. Виталий .... Lavon Volski "Čužy" / Лявон Вольскі "Чужы" (Budźma VEGANami Spakoj ...