Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Lavon Volski - Mnie treba iści | Текст песни

Мне трэба ісьці туды, дзе зіма,
Туды, дзе трывога і змрок.
Дзе лёг на зямлю атрутны туман,
Дзе цяжка рабіць кожны крок.

Мне трэба ісьці туды, дзе няма
Упэўненасьці ў жыцьці,
Туды, дзе завея, вайна і турма,
Але мне трэба ісьці.

Са мной мой боль, са мной мая соль,
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.

Мне трэба ісьці ў фіялетавы змрок
Насустрач няўмольнай бядзе.
Туды, дзе лёс ня лічыць да трох,
Дзе людзі ня любяць людзей.

Мне трэба ісьці туды, дзе ільды,
Туды, дзе губляеш сьляды,
Дзе цёплы прамень не мільгане...
Дачакайся мяне.

Са мной мой боль, са мной мая соль,
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.

Мне трэба ісьці туды, дзе заціх
Апошні птушыны ўздых.
Туды, дзе радасьць ня дзеляць ня зь кім,
А скруху дзеляць на ўсіх.

Мне трэба ісьці ў роспач і страх,
Мне трэба на самы край.
І не абмінуць гэтай долі ніяк,
Даруй і бывай.

Са мной мой боль, са мной мая соль.
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.
Са мной мой боль, са мной мая соль.
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.

Lavon Volski еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3