Сьпявайце, людзі, песьні сонца, Бо песьні сонца - гэта моцна. Мацнейце ў кожным кілаваце. Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце!
Сьпявай-сьпявайце, людзі, песьні праўды, Хоць ім ня кожны будзе рады. Але ж вы рады ўсім давайце. Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце!
Сьпявай-сьпявайце песьні пра каханьне, Тады каханьне не завяне. Сваіх каханых абвівайце. Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце!
Сьпявай-сьпявайце, людзі, песьні злосьці, Вы ж ненавідзіце кагосьці. Таму давайце, не хавайце. Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце!
Сьпявай-сьпявайце, людзі, песьні здрады Пад біт салодкае эстрады. Атруту ў келіх налівайце. Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявай!
А калі раптам не пяецца, Калі ня прагне песьні сэрца, Тады свой голас адключыце. Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце!