Нам ня трэба болей волі, Нам і гэтае даволі, Дастаткова болей чым. Мы занятыя занадта. Хай яны сабе зьвіняць там, Мы зацята памаўчым.
Рэфрэн: А хто там ідзе? А хто там і дзе? А хто там панура брыдзе У нудзе? А хто там ідзе? А хто там і дзе? Нікога няма. Замыкай, бо зіма!
Нам ня трэба болей сьпеваў Ад князёўнаў-каралеваў І памерлых, і жывых. Наша вуха, бляха-муха, Толькі тое будзе слухаць, Што падказваеце вы.
Рэфрэн.
Вы, гаспадары краіны, Не бароны, не рабіны, Проста людзі ад зямлі. Проста з гразі пачыналі – Па чакушку, па чынарык… А цяпер вы – каралі. Дайце нам пажыць спакойна! Рэвалюцыі ды войны… Шмат стагоддзяў ціснуць-б’юць. Дайце нам папіць-паесьці, Дайце штосьці, дайце дзесьці, Дайце легчы і заснуць.
Lavon Volski "Milicyjanty i prastytutki" / Лявон ... Lavon Volski "Milicyjanty i prastytutki" / Лявон Вольскі "Міліцыянты і .... Lavon Volski "A chto tam ...
Lavon Volski - Try čarapachi. Lavon Volski "A chto tam idzie" / Лявон Вольскі "А хто там ідзе" ... Spakoj.eu) Усе альбомы N.R.M ...