Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Lavon Volski (Лявон Вольскі) - Majo kachańnie | Текст песни

Маё каханьне

Сто гадоў самоты.
Невядома, ці то вера ўваскрэсьне?
Сонца над балотам…
За калючым дротам
Здратавалі песьні.
Дзе ты, мой сьвет?
Дзе ты, мой край?
Дзе ты, мой сьмех?
Хто цябе скраў?

Рэфрэн:
Маё каханьне,
Пакажы мне шлях дадому.
Маё каханьне,
Не давай мне ўпасьці долу!
Маё каханьне…

Вечнае блуканьне,
І ніхто табе нічога не параіць.
Тут канфлікт лякальны
І ўсе схільныя аблаіць ды параніць.
Хочаш бяды?
Можаш папіць
Мёртвай вады
З чорных крыніц.

Рэфрэн.

Сто гадоў самоты,
Сто гадоў гульні ў самаабарону.
Вораг кіне змовы,
Сябра ў зьвера ператворыцца раптоўна.
Ён прынясе
Шарай парой
Чару табе
З чорнай вадой.

Рэфрэн.


Другие названия этого текста
  • Лявон Вольскі - Маё каханне (2014) (1)
  • Volski - Majo kachańnie (Sto hadoŭ samoty) (0)
  • Volski - Majo kachańnie (0)
  • Lavon Volski (Лявон Вольскі) - Majo kachańnie (0)
  • Лявон Вольскi - Мае каханне (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-