Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Lavon Volski (Лявон Вольскі) - Čužy | Текст песни

Чужы

Жывеш у дарозе, жывеш у палёце,
На крылах, на колах, на рэйках, на борце.
Жывеш у гатэлях, у апартамэнтах,
На ўсіх паралелях, на ўсіх кантынэнтах.

Рэфрэн:
Адкуль ні ўцякай,
Куды ні бяжы,
І тут ты чужы,
І там ты чужы.

Жывеш у палоне, жывеш у пагоні
За прывідным заўтра ў прывідным сёньня.
Жывеш у бістро, у кавярнях і барах,
Жывеш па раскладзе, жывеш пад гітару.

Рэфрэн.

Жывеш на памежжы Чужыны з Айчынай.
І там недарэчна, і тут немагчыма.
Ці то не прыймае, ці не адпускае,
А час, бы вада, паміж пальцаў сьцякае.

Рэфрэн.


Другие названия этого текста
  • Volski - Čužy (Hramadaznaustva, 2014) (1)
  • Volski - Čužy (0)
  • Lavon Volski (Лявон Вольскі) - Čužy (0)
  • Лявон Вольскi - Чужы (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • "За ворагаў !". Лявон Вольскі. "За ворагаў !". Лявон Вольскі.
    Лявон Вольскі. ... Lavon Volski "Hramadaznaŭstva" / Hramadavieda (Budźma ... Lavon Volski ...
  • Лявон Вольскі - Тэрмінатар (2008) Лявон Вольскі - Тэрмінатар (2008)
    Лявон Вольскі - Тэрмінатар (2008) ... Lavon Volski "Hramadaznaŭstva" / Hramadavieda (Budźma VEGANami ...