С Чыстая майка, новыя кеды, B F Куды я так іду, я і сам ня ведаю. Шаўковая кашуля і гальштук чорны, І цягнуцца за мною ўздыханняў марафоны. G Ці ты п'еш гарбату з ромам, ці ром з кропелькай гарбаты - C Ўсе кабеты любяць калі хлопец трохі барадаты.
Гадзіннік афіцэрскі і на пальцы па пярсцёнку - Інтылігентны далікатны і знутры, і звонку, А барада асобна заслугоўвае пашанаў - Адразу і не скажаш, што прыехаў ён з Ашмянаў, Дзе прыхільніц у шпіталі ужо поўныя палаты, Бо кабеты любяць калі хлопец барадаты.
Жанчына, запомні назаўжды: Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады!
Уявім, пакахала ты, і выйшла яно так, Што кожны дзень на ранку твой свой голіць твой юнак, А потым шлюб, і хутка нарадзілася дзіцё, Але ўсё ж не так удала склалася жыццё, Бо вашаму дзіцяці потым скажуць куліжанкі: Калі без барады твой тата - ў цябе дзве мамкі
Жанчына, запомні назаўжды: Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады!
Добра, калі хлопец і прыгожы, і багаты - А яшчэ прывабней, калі хлопец трохі барадаты