Dm Калі быў я малы, з кучаравым чубом, На Вялікдзень у жакі хадзілі гуртом, C І суседскім бабулям чыталі старана, A# Вершы, якім навучыла мама: Dm Я маленькі жачок, паўзу як рачок, Скачу як жабка, дай кока бабка, C Не дасі кока, вылезе вока, A# Не дасі пірага, адсохне нага, C Не дасі двух - выпусціш дух A# Дай жа бабка яечка, каб не здохла авечка Dm C Dm Вясёлы нам дзісь дзень настаў, Dm C Dm Якога кожны з нас чакаў. Gm Мы будзем танчыць і песні спяваць Dm Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць, C Закахацца ў суседку - гэта звычайна, Dm Будзьма разам - і ўсё будзе файна.
Як падрос, то адкрыліся простыя знакі: Усё наша жыццё - вялікія жакі. Трэба з торбай шырока раскрытай хадзіць І ласункі шукаць, а часам прасіць. Я маленькі жачок, паўзу як рачок, Скачу як жабка, пустите в общежитие, пожалуйста, И так мы павінны прасіць у жанчыны, Не зробіш вячэру - падчэпіш халеру, Не пусціш да юбкі - размяркуюць у Крупкі, А прытуліш пяшчотна - размяркуюць ў Гродна.
Вясёлы нам дзісь дзень настаў, Якога кожны з нас чакаў.
Мы будзем танчыць і песні спяваць, Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць, Закахацца ў суседку - гэта звычайна! Будзьма разам, і ўсё будзе файна.
Калі стану стары й час прыдзе паміраць, Я не стану ў суме ў вакно пазяхаць, І смерці кастлявай скажу я шчасліва Перад тым сербануўшы цёмнага піва: Я маленькі жачок, паўзу як рачок, Скачу як жабка, дай пажыць яшчэ, бабка. Дай мне ноч і світанак - пацешыць каханак, А там прыдуць госці - дадуць табе ў косці. Дай яшчэ ажаніцца, і моцна напіцца, Святане памірае - пацерпіш, старая.
Вясёлы нам дзісь дзень настаў, Якога кожны з нас чакаў.
Мы будзем танчыць і песні спяваць, Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць, Закахацца ў суседку - гэта звычайна! Будзьма разам, і ўсё будзе файна.