Зранку з першым сонцам, толькi развіднела З горкай соллю слёзы ліе на дол Амэля, У старога Вiнсэнта дрыжыць шчака - Выпрауляюць у войска польскае сынка.
На заходнiх крэсах чорныя хмары, На усходнiх крэсах чырвоным гарыць. Над сядзiбай крумкачамi знак бяды, Ох i наядзiмся супу с лебяды. Чорныя часы грукочуць у дзверы, Ды не сена косяць касiнеры.
Як бы не хацела мацi сына уберагчы, Колькi б старая не плакала у начы, Але ж цяпер нясе яго салдацкая дарога, Дзеля хлеба, дзеля волi, дзеля Бога.
На заходнiх крэсах чорныя хмары, На усходнiх крэсах чырвоным гарыць. Над сядзiбай крумкачамi знак бяды, Ох i наядзiмся супу с лебяды. Чорныя часы грукочуць у дзверы, Ды не сена косяць касiнеры.
Дзедау хутар больш квитнець ня будзе, Хлопец кулю атрымау пад крыж у грудзi, Дома уздрыгнула у гэты момант мацi, Пацеркi счытаючы у курнай хаце.
Растапталi ботамi канфiдэратку, Патанулi крэсы у сутоке вайны.
Над сядзiбай крумкачамi знак бяды, Ох i наядзiмся супу с лебяды. Чорныя часы грукочуць у дзверы, Ды не сена косяць касiнеры.