За тваёй спіной – кажана крыло.
Ты глядзіш скрозь змрок на чужы абшар,
А пасля дамоў ты ляціш стралой.
Помста і падман абуджаюць жарсць.
Не малодшы брат, роўны ім ўсім,
Ты сваёй зямлі крыўдзіць не дасі.
Мужны, мудры князь, слаўны крыўскі сын,
На чале стаяў Кіеўскай Русі.
Але зведаў там здрады і бяды,
І таму ваўком, лапы збіўшы, бег
У Полацак, дзе спяць велічна дзяды,
Дзе Сафіі крыж – белы карабель.
Бы прарочы сон у стагоддзях знік –
Славу перамог засціла смуга.
І глядзіць на нас з неба чараўнік,
І за нас нямых моліцца багам.
Like a Gossamer еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1