Самотны ранак, не крыўдуй на дзівака,
Не пазірай з маўклівай насцярогай,
Бо вабіць яго доўгая дарога
Да мёртвых замкаў і знямелых хат.
Цярпліва крочыць скрозь боль і стому,
Хто абірае выпрабаванне
Пакінуць родны кут, каханне
Дзеля дарогі ў невядомасць.
Дарога гоніць, дарога кліча,
Спыніцца вечная не дае.
Дарога безліч мае абліччаў,
Ды толькі цяжка знайсці яе.
Мінаюць вёскі, людзі і лёсы.
Спакою прагнуць і коннік, і хмары.
Дарога імкліва вядзе да нябёсаў,
Але застаецца няспраўджанай марай.
Like a Gossamer еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1