Краіна жабракоў, рахманых, ціхіх служак,
Край мітусні, халуйства і хлусні.
Краіна чысціні і каляровых лужын,
З якіх бяруць ваду, – і жывяць карані.
Бяспамяцтва краіна і здранцвення.
Край расамах, русалак і чарцей.
Краіна безнадзейных летуценняў,
Бо збачыць смерць усіх сваіх дзяцей.
Прысуд-краіна. У той жа час – збавенне,
Якога гэтак прагна просяць душы.
Краіна несабранага камення,
Таму што тут краіна Раўнадушных.
Like a Gossamer еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2