Прысвячэнне Міхалу Клеафасу Агінскаму (1765–1833) – кампазітару, дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, удзельніку паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794). Агінскі вядомы як аўтар папулярных паланэзаў для фартэпіяна, першым стварыў паланэзы для слухання, а не для танцаў (пазней яго справу працягнуў Шапэн). Быў знаёмы з Моцартам і Гайднам. Творчасць Агінскага высока цанілі Гофман, Вэбер, Ліст. Пасля разгрому паўстання ў 1794 годзе быў вымушаны пакінуць родныя мясціны і напісаў бадай што свой самы знакаміты твор – Паланэз №13 ля мінор «Развітанне з Радзімай».