Ой, стаіць бяроза тонка, высока.
Шчодры вечар.
Тонка, высока, з лісцем шырока.
Шчодры вечар.
А на той бярозе кара залатая.
Шчодры вечар.
Адкуль узяўся слічны панічак.
Шчодры вечар.
Слічны панічак, панічок-Іванька.
Шчодры вечар.
А ён тую кару дай падзяўбаў жа.
Шчодры вечар.
Падзяўбаў жа, у рукавец склаў жа.
Шчодры вечар.
Ды паехаў у Мір-зямлю.
Шчодры вечар.
Жаніціся-весяліціся.
Шчодры вечар.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1