У нераце шэрым –
Пустэча і ціна.
Ды дно не хавае
Паданняў дзівосных.
Як раптам
У сеціве –
Цуда-дзяўчына Сядзіць.
І расчэсвае доўгія косы.
І ціха паводзячы белай рукою,
Даводзіць легенду старую.
Што недзе пад чыстай блакітнай вадою
Жыццё праз стагоддзі віруе.
Той горад аднойчы сівы небарака
Схаваў ад забойцаў здзічэлых.
І возерам Свіцязь сустрэў тых ваякаў,
І возера гнеўна трымцела...
Пакінулі край той, што болем сталее.
Захопнікам услед паглядалі лілеі.
– То людзі былі, – прашаптала дзяўчынка.
І знікла ў лагодных азёрных абдымках.
Like a Gossamer еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4