Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Like a Gossamer - Sviedy | Текст песни

Як ноч прыйдзе – шэры прывід ходзіць:
Вые, крычыць, плача.
Нібы прагне склікаць ды на споведзь
Тых, хто крыўдзіў, не іначай.

Скрозь змрок ды сон сівы сполах носіць.
Вокам чорным глядзіць-пазірае
На дзетак, што трызняць, трасуцца, галосяць.
У галечы й нудзе паміраюць.

Помста слепіць, злосць – у горле косткай.
Прывід спакою шукае
У краі бяздольным, дзе хіба жорсткасць
У неба знічом шугае.

Наказ бацькоўскі – маўклівай згодай
Цяпер законам у кожнай хаце.
Чаго вартыя праўда, вера, свабода?
Зацміла розум чужое багацце!

А вечнасць грукала ды гаманіла,
Што продак наш хамам ня быў ніколі.
І вораг пазбыцца мог хіба толькі волі,
І здрады падступнай цішком не хавала магіла.

Так, кожны мусіць сысці ў глебу –
Прорву бясконцую, мяккі ложак...
Душа ж у царства мёртвых адбыць не зможа.
Няможна злачынствам крануць бездакорнае неба!

Забі, рубі, нічым не грэбуй,
Крадзі ў яго пярсцёнак-срэбра!
Няхай аддасць за наша гора!
Няхай аддасць – ён толькі вораг.

Like a Gossamer еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1