Апавёў мне неяк стары,
Што замест магутнай гары
Дзіўны Кінгі-панны палац стаяў.
Ўкол цудоўных кветак там сад буяў.
Але ў чорны дзень разышлася ралля,
Здрыгануўся свет – прыняла зямля
Той маёнтак. Ды гурба камянёў
Сцеражэ той край і халодзіць кроў.
Скрозь маўклівы змрок увысь паўзе вагонь,
Быццам Кінгі там долі іншай мкне.
І з сівых часоў, бы з сівых снягоў,
Песенькі пяе аб сваёй вясне.
Але лёс глухі. Адзінокі зніч
Палыхае ў ноч. Падарожных жах
Прымушае то месца аб’язджаць.
Можа, лепш і ты, хлопча, абміні.
Там спакуса – скарб – усё бясконцы боль.
Прывід не знайшоў вечнай нематы.
Пэўна, далей я не пайду з табой.
Не руш той гары ўвек праклятай ты!
Like a Gossamer еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2