Карчма півам сустракае, Поўны келіх налівае. Тут чакаюць нас сябры, Ежы поўныя сталы. Калі піва мы дап'ем Дуды ў той жа час надзмем.
Паміраць калі збярэмся Сумаваць ня будзе сэрца. Пекла песнямі абудзім, Вакол Д'ябла танчыць будзем, Піва ў глоткі заліваць І чарцям на дудах граць.
Гэта быццам дрэнны сон, Гэта жудасны кашмар. Як нам уцячы адгэтуль Мы ў аблозе ў пачвар. Б'ецца сэрца птушкай у клетцы, За бядой ідзе бяда. Выратоўвайце сябры! Выратоўвай дуда!