На старажытнай крывіцкай зямлі Сярод лясоў і балот Жахлівыя злосныя тролі жылі І жэрлі мясцовы народ. Людзі баяліся, дома хаваліся Ў той час, калі месяц на небе з'яўляўся. І падарожнік, які заблукаў уначы, Дахаты ужо не вяртаўся.
Годы праходзілі, людзей ўсё меншала. Ўсё наваколле ў жаху жыло. Троляў праклятых (каб іх Пярун узяў!) Ніякага сродка забіць не было. Рыцары мужныя, волаты дужыя, Дзе вы бадзяліся, дзе вы былі? Каб толькі ведалі вы, колькі год Людзі ў роспачы й страху Без вас пражылі.